- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перадачы «Толькі жанчыны» пра віртуальнае жыцьцё, якое робіцца рэальнасьцю, гаворым зь сетачніцамі Настай Пілюгінай, Карынай Навіцкай і Ганнай Клокавай. Удзельніцы дыскусіі — адказная за старонку Свабоды ў Інстаграме і іншых сацсетках Наста Пілюгіна, каардынатарка суполкі «Мая краіна Беларусь» у сацсетках Карына Навіцкая і Ганна Клокава, якая прасоўвае ў сацсетках інтэрнэт-пляцоўку і краму www.symbal.by. Ганна Соўсь: Наста, Карына і Ганна, ці калі-небудзь вы лічылі, якая частка вашага дня праходзіць не ў сетках, з выключаным кампутарам, тэлефонам ці пляншэтам?