- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чацвёрты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (2000—2002) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Брэсцкага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з удзелам даследчыкаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, і складаецца з дзвюх кніг. У кнігу другую ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных " асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: танцавальнага фальклору, народных гульняў, народнай прозы, малых жанраў фальклору, замоў, традыцыйнага адзення і народнага тэкстылю. Вьвданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае аўтэнтычныя запісы народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі. Для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокага кола за-цікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.