be

Традыцыйная мастацкая культура беларусаў

Брэсцкае Палессе

Чацвёрты том шасцітомнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" падрыхтаваны па выніках трохгадовага (2000—2002) комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання традыцыйнай мастацкай культуры рэгіёна Брэсцкага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з удзелам даследчыкаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, і складаецца з дзвюх кніг. У першую кнігу ўвайшлі матэрыялы, якія даюць уяўленне аб адметных асаблівасцях асноўных відаў і жанраў мясцовай традыцыйнай культуры: каляндарных і сямейных звычаяў і абрадаў, песеннага і інструментальнага фальклору. Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нот-» нымі матэрыяламі. Электронны дадатак змяшчае песні і інструментальную музыку. Для навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокага кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Вышэйшая школа
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Басько В.І.
  • Выдавец: Вышэйшая школа
  • Выдавецтва/ друкарня: Вышэйшая школа
  • Памеры: 559 с.: каляр. іл., 30 см
  • ISBN: 978-985-06-1563-3
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Рэлігія, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2050
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org