- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта кніга — першая з шасцітомнай навукова-папулярнай серыі "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў", мэта якой — даць разгорнуты паказ сучаснага стану гэтай культуры ў кожным з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Падня-проўі, Паазер'і, Панямонні, Усходнім i Заходнім Палессі, Цэнтральнай Беларусі. Том, прысвечаны рэгіёну Магілёўскага Падняпроўя, абагульняе матэрыялы трохгадовага (1993—1995) комплекснага яго абследавання i дае ўяўленне аб адметных асаблівасцях мясцовай традыцыйнай культуры: абрадах, песнях, інструментальнай музыцы, празаічным i танцавальным фальклоры, гульнях, народным касцюме, народным тэкстылі. Том багата ілюстраваны фотаграфічнымі, нотнымі матэрыяламі, мастацкімі малюнкамі i інш. Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў i студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных i аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам.