- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пісьменнік Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына) нарадзіўся 27 верасня 1909 года ў вёсцы Скварцы Койданаўскага павета (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Першыя апавяданні («Вясна», «У калянках») былі надрукаваны ў 1927–1928 гадах у часопісе «Чырвоны сейбіт». У 1928 годзе ў часопісе «Узвышша» з’явілася і першая аповесць маладога пісьменніка «Ні госць, ні гаспадар». Адно за адным публікуюцца ў розных перыядычных выданнях новыя апавяданні Л. Калюгі. У 1931 годзе ў часопісе «Полымя» была змешчана першая частка вялікай аповесці «Нядоля Заблоцкіх (нягоды і летуценні)». Уночы 22 лютага 1933 года 22-гадовы Л. Калюга быў арыштаваны органамі НКУС. Асудзілі пісьменніка на 5 гадоў і выслалі ў г. Ірбіт Краснаярскага краю. У высылцы, у неспрыяльных умовах Лукаш Калюга працягваў пісаць. 6 лістапада 1935 года Ірбіцкім НКУС Свярдлоўскай вобласці пісьменнік быў паўторна арыштаваны за тое, што сярод ссыльных чытаў «Тастамент» У. Жылкі, і асуджаны на 5 гадоў канцлагера. Але 2 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС Чалябінска Л. Калюга быў прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выканалі 5 кастрычніка 1937 года. Было тады пісьменніку ўсяго 28 гадоў.
   Увесь твор у адным файле