be
epub

Тройчы пра Стральцова

Карамазаў Віктар
Эсэ

Дык вось ён… і яно: гук зямнога быцця, стан нематы і прадчування, аснова, ад якой няма збавення раскалыханай душы, дакладней — мелодыя родных дарог, палёў, лясоў, ваколіц, прысад, асацыіраваная з мелодыяй прадчування. Яна, гэтая мелодыя, так сугучная з блокаўскай: «О, Русь моя! Жена моя! До боли нам ясен долгий путь…», кіруе паэтам, затрымлівае ў глыбокім роздуме на сцяжыне да маці, бацькі, роднага парога, хоць тым самым і ствараецца пагроза кінуць цень на яго сыноўнюю вернасць. Пагроза ўзнікае і знікае. Бо ёсць талент, які перасцерагае ад кроку за пагранічную лінію, дзе, калі б не ён, было б цяжка апраўдацца нават нормамі паэзіі, паэтычнай душы, якія — паэзія і душа,— бывае, не лічацца і з нормамі людскасці. У тым і сакрэт, што ёсць дакладная мера рызыкі, якую дыктуе талент, хоць ён з-за сваёй прыроды як быццам і не пільнуе — не яго гэта прызванне — разумную меру. Ён жыве інтуіцыяй, а не разлікам. Тут — інтуіцыяй меры. Яе ўладай. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар
  • Дата выхаду: 2023
  • Copyright: © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кніга­збор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл. 
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org