- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці Бог не разумее па-беларуску? Дарагія беларусы! Вясёлых i радасных Калядных сьвятаў! - такія пажаданні выказаў Ян Павал II на адрас беларусаў-каталікоў з нагоды Святаў Раства Хрыстовага. Беларушчына ў вуснах Папы не з’яўляецца нечым новым але хутчэй працягам справы. На жаль, сёння пра гэта ўжо трэба нагадваць. Бо-ж каталікамі былі ў XIX стагоддзі ўсе без выключэння вядучыя пачынальнікі беларускага, нацыянальнага адраджэння. Значную ролю ў эпоху бароку, асветніцтва і рамантызму таксама адыгралі каталіцкія інтэлектуальныя цэнтры. Беларусь была і застаецца да сённяшняга дня - дзвюхканфэсыйнай. (фрагмент)