be

Ці помніш ты

Анемпадыстаў Міхал
да 60-годдзя паэта, мастака, дызайнера: вершы

Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам. Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Стыль 1990-х для беларускага кола быў зададзены Міхалам Анемпадыставым. Голасам таго часу сталіся спевы Каралевы беларускага року. Паэзія, праспяваная ёй, адважна і пяшчотна змяняла прастору і нас саміх у ёй. Уздымала і адорвала небывалым. Свет тады на вачах поўніўся навізной пад гітарныя акорды і прамоўленыя словы. Так здавалася. Так было.

Беларускія аўтары: Анемпадыстаў Міхал
Выдаўцы і выдавецтвы: Р. М. Цымбераў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2024
  • Выдавец: Р. М. Цымбераў
  • Памеры: 104 с. : іл.
  • ISBN: 978-985-7303-84-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2024 by Міхал Анемпадыстаў, Алена Дашкевіч - дызайн, фота, Р. М. Цымбераў - афармленне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org