Беларусь і незалежнасць: «масква ў нашых галовах». Уладзімір Арлоў
2023-08-22 22:13
“Міліцыянт пытаецца ў хлопчыка, што ён лепіць. «Дзядзю міліцыянера», – адказвае з пясочніцы юны скульптар. «А з чаго?» – «З пясочку, з вадзічкі і з гаўняшкі». Дзядзька ў форме, натуральна, дзярэ малому вушы, але назаўтра зноў заспявае таго ў пясочніцы. На пагрозлівае пытанне хлопчык адказвае, што лепіць дзядзю пажарніка. Палагаднелы міліцыянт удакладняе – з чаго? «З вадзічкі і з пясочку». – «А гаўняшка?» Тут юны скульптар хітравата прымружвае вочы: «Э не, тады дзядзя міліцыянер атрымаецца”.
Запісаў выпуск пра ўлюбёнага пісьменьніка. Віншаваць за тры дні да юбілею яшчэ не выпадае, але можна паглядзець-паслухаць, сёе-тое перачытаць і парадавацца, што ў нас ёсьць
Арлоў.