Цікавасць да пэўных кніг фармуюць і самі выдавецтвы
2026-04-15 21:43
Цікавасць да пэўных кніг фармуюць і самі выдавецтвы. Такое меркаванне выказаў заснавальнік Skaryna Press Ігар Іваноў. Нашаму радыё дзеяч распавёў, што цяпер у топе продажаў, па назіраннях аб’яднання.
– Мы – выдавецтва, якое не імкнецца выдаваць папулярную літаратуру,
нас цікавяць якраз нішавыя тэмы, напрыклад, мы выдалі першую кнігу пра
дэмаграфічны крызіс увогуле ў свеце. З аднаго боку я рады, што нікому
іншаму пра гэта не прыйшло ў галаву напісаць, а з другога боку – гэта
сведчыць пра тое, наколькі вузкая наша тэматыка ад таго, што выдаецца
па-беларуску цяпер. Я б сказаў, што інтарэсы цяпер вызначаюцца, можа
быць, нават выдавецтвамі.
Разам з тым ініцыятыва
«Скарына-Прэс» працягвае перыядычна ўдзельнічаць у кніжных фестывалях, а
таксама ладзіць сустрэчы з аўтарамі кніг. Па меркаванні Ігара Іванова, такія дзеянні таксама спрыяюць продажам выданняў.