Ціханоўская – беларускім вайскоўцам: «Уварванне беларускай арміі ва Украіну – крок з незваротнымі наступствамі»
2022-03-22 16:57
Яна зазначыла, што загад увесці войскі ва Украіну – гэта не толькі загад адправіць на верную смерць беларускіх вайскоўцаў, але і «загад усім беларусам адмовіцца ад незалежнасці і сваёй будучыні».
Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларускіх вайскоўцаў. У відэа яна сказала, што паступае інфармацыя аб магчымым уварванні войск Беларусі ва Украіну. У сувязі з гэтым яна звярнулася да беларускіх ваеннаслужачых.
У прыватнасці, яна зазначыла, што загад увесці войскі ва Украіну – гэта не толькі загад адправіць на верную смерць беларускіх вайскоўцаў, але і «загад усім беларусам адмовіцца ад незалежнасці і сваёй будучыні». Ціханоўская таксама падкрэсліла, што «ўварванне беларускай арміі ва Украіну – крок з незваротнымі наступствамі».
вс