Цімафей Акудовіч: Варта запісаць у Канстытуцыі, што беларуская мова – нацыятворчая каштоўнасць
2022-05-20 16:07
У Віртуальнай кавярні ЗНО Беларускага Калегіюму адыбалася публічная лекцыя «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкі беларусаў».
Патрэбен план беларусізацыі беларусаў... Што змянілася за апошнія 30 год?
Кажа спікер вечара гісторык Цімафей Акудовіч:
– У 20-30-ыя гады дзяржава сваімі інструментамі ўплывала настолькі моцна, што народ размаўляў на той мове, на якой казала дзяржава. Выкананне моўнай палітыкі ў нас павінна адрознівацца, калі мы падыходзім з пазіцыі «як зрабіць па-разумнаму», а не з пазіцыі «вярніце нашы 95».
Паводле спікераў лекцыі, адным з дзейсных сродкаў папулярызацыі беларускай мовы можа стаць яе ўнутранае прасоўванне ўнутры буйных карпарацый і эканамічных актараў, на прыкладзе ІТ-сферы. Але ў любым разе неабходны заканадаўчае афармленне мераў падтрымкі захавання мовы ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя