- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха. Паўла Клімовіча, мужа сястры Алы, яна недалюблівала даўно — не ў апошнюю чаргу з-за пацвельванняў з яе нетутэйшага, грузінскага імя і тутэйшай мовы, якую ён, сам найтутэйшы з тутэйшых, чамусьці цярпець не можа, а апошнім часам, пасля крывавых падзей ва ўкраіне, дзе Нана з сястрою і маці калісьці, год трыццаць таму, аселі пасля Зугдзідзі перад вяртаннем на радзіму, і наогул іначай як бандэраўскай не называе. І хаця пасля некалькіх даволі жорсткіх перапалак на гэты конт дамовіліся рызыкоўнай тэмы больш не кранаць, яна ўсё адно ў гамане на хвалі эмоцый не-не ды і вытыркнецца, джгне ў глузды асцюком узаемнага неразумення. (фрагмент)