be

Цёплыя вечары... ды халодныя ранкі...

Fedecki Ziemowit
czyli co śpiewano w Feliksowie

"Ці жонка звонка ? Ці дзеткі гудуць ?" - пытаў у нашай ваколіцы сусед суседа і не дагадваўся нават, што гэтым пытаньнем перакладвае прозу штодзённага жыцця на музыку. Калі ў хаце згук ды зык, калі сыздалі чуць як усё там пяе -значыцца справы ідуць на добры лад. А каля гэтай самгій хаты сядзелі вясной на чарэшні салаўі і жартавалі па-беларуску, хаця ім здавалася, што яны пяюць: - Паскроб, паскроб! - Дзе, дзе, дзе ? - Ту, ту, ту ! - Дзе, дзе, дзе ? - Ту, ту, ту ! - Ць, ць, ць... -А-а... Ды не толкі жывыя творы гаварылі на нашай каханай Беларусі. Стыхіітаксама. Беларуская вада часамсьмяецца, часам плача, нешта шепча, а часам маўчыць. Гэта таксама гук. "А ў Бэтлеем ціхая вада..." - пяюць Палешукі ў Калядны Вечар. Словы калядкі вельмі спадабаліся нашаму паэту Канстантаму Ільдэфонсу Галчынскаму. Ён запытаў мяне: "Слухай, Земак, ці магу я ўзяць гэгае ў свае вершы ?". "Бяры - адказаў я. - Беларусы людзі добрыя. Не шкадавалі песьняў Міцкевічу, і табе не пашкадуюць". Такім спосабам беларуская "ціхая вада" трапіла ў паэму Галчынскага "Ніобэ". Як не кінь, сьпеў і мова не жывуць на Беларусі паасобна. Яны заўсёды разам. У цяжкія часіны Е айны я жыў некалькі год у Фэліксове, ў сямьі майго сябры Уладзіміра Мальца. Я працаваў зь ім у полі, памагаў будаваць новую хату, хадзіў на вечаркі, на вясельля, на талокі, на хрысьціны і на хаўтуры, дужаўся з хлопцамі на ігрышчах, танцаваў з паненкамі на вечарынах - а потым запісваў у сшытак фэліксоўскія песьн

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne Zarząd Oddziału w Warszawie
  • Месца выхаду: Warszawa
  • Дата выхаду: 1992
  • Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne Zarząd Oddziału w Warszawie
  • Памеры: 160 с.: іл., 21см
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура, Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1712, 3239
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org