«Турэмнае мастацтва як канцэнтрат беларускай думкі». Імпрэза «Палітзняволеная літаратура» пройдзе ў Лодзі
2022-07-21 16:07
У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд "Беларусы ў Лодзі" запрашае 23 ліпеня на імпрэзу, прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў.
“Палітзняволеная літаратура” — гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час. Турэмнае мастацтва, як канцэнтрат беларускай палітычнай і філасофскай думкі, пераасэнсоўвае той час і той стан, у якім мы ўсе зараз знаходзімся. Новая культура і новыя каштоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і зараз, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя.
Арганізатары запрашаюць да саўдзелу ў падтрымцы і аналізе палітзняволенай спадчыны.
Лайн-ап мерапрыемства:
16:00-18:00 Тэатральна-канцэртная частка: форум-спектакль “Цэнзар” і сумеснае напісанне лістоў нашым палітвязням, выкананне твораў палітзняволеных.
18:00-19:30 Дыскусія “Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва” з удзелам прадстаўніцы ПЦ “Вясна” Алены Лапцёнак, прадстаўніка Беларускага ПЭНа Андрэя Хадановіча, метадолага, незалежнага эксперта ў галіне адукацыі Святланы Мацкевіч і іншых экспертаў.
19:30-22:00 Канцэрт, прысвечаны творам палітвязняў і людзей мастацтва, якія прайшлі праз сістэму рэпрэсій у Беларусі, з удзелам Юрыя Стыльскага (гурт “Дай дарогу!”) і гурта Разбітае Сэрца Пацана.
Час і адрас:
23 ліпеня, 16:00-22:00.
горад Лодзь (Польшча), Дом літаратуры, вул. Рузвельта, 17.
Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз
фэйсбук. А таксама праз сацсеткі
"Беларусаў Лодзі":
тэлеграм і
Інстаграм. Прадугледжаны і анлайн-трансляцыі мерапрыемства.