- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Краты - толькі хэштэг» - гэта радок з верша, дасланага медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым з Валадаркі. #краты ўзятыя за аснову пры складанні гэтага зборніка твораў, напісаных у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах. У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, дзённікавыя запісы, успаміны, апавяданні і публіцыстыч-ныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 палітычных зняволеных. Адзін верш напісаны на нямецкай. Пры складанні зборніка выкарыстаны матэрыялы з асабістых архіваў сваякоў палітвязняў, публікацыі з адкрытых інтэрнэт-крыніц. Таксама сярод твораў ёсць некалькі, напі-саных пасля выхаду на волю. На вялікі жаль, на дадзены момант не ўяўляецца магчымым пазначыць у выданні ўсе тыя інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі па прычыне пераследу за іх наведванне і цытаванне. На вокладцы змешчаны турэмны малюнак вядомага беларускага мастака-нонканфарміста, чалавека-легенды Алеся Пушкіна, для якога крымінальны вырак стаўся смяротным прысудам: турма забіла яго 11 ліпеня 2023 года.