- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суддзя Сяргей Новікаў, які разглядае крымінальную справу ў дачыненні да расейца, нават не бярэцца прагназаваць, калі яна можа быць завершана. "Даслалі ў міліцыю спіс пацярпелых, якіх павінны прымусова даставіць у суд для сведчання па справе", – кажа суддзя. Яна Панчанку вінавацяць у шматразовым махлярстве ў буйным памеры. Праз падман расеец угаворваў гамельчукоў браць у крэдыт мабільнікі, ноўтбукі, планшэты – і такім чынам падмануў многіх гараджанаў на дзесяткі мільёнаў рублёў. Следства зафіксавала 40 эпізодаў падману на агульную суму 238 мільёнаў, а пацярпелых у крымінальнай справе пра махлярства Панчанкі ажно 23 чалавекі – у Гомелі і Рэчыцы. Гамельчукі набралі ў крэдыт для расейскага грамадзяніна 10 ноўтбукаў, 6 пляншэтаў, 19 мабільных тэлефонаў, тэлевізар LG і нават залаты ланцужок.