«Творчая кухня»: «Локісаў» Артура Клінава і «Акварыум» Сяргея Календы
2021-10-27 20:22
Сёння ў нас на "Творчай кухні" Артур Клінаў і Сяргей Календа. Абодва госця — шорт-лістары прэміі Гедройца 2021 года.
Сяргей Календа — пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса "Мінкульт". Трохразовы шорт-лістар прэміі Гедройца, пераможца ў намінацыі
"Выбар Алексіевіч" (2019) за кнігу
"Часам панкі паміраюць". Сёлета ў шорт-лісце яго кніга
"Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва".
Артур Клінаў — літаратар, мастак, архітэктар. Заняў другое месца ў прэміі Гедройця за кнігу "Шклатара" ў 2014 годзе. У 2021 годзе за кнігу "Локісаў" (яна і трапіла ў сёлетні шорт-ліст) стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі
"Гліняны Вялес".