Творчая кухня з Алесяй Башарымавай
2020-08-04 21:33
“Творчая кухня” – сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра.
Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Паэтка Алеся Башарымава чытала пераклады вершаў шведскага паэта Вернэра Аспенстрэма, адзін зборнік якога перакладчыца выдала летась і яшчэ два – плануе.
Не абмінулі ў размове пераклады Астрыд Ліндгэн і Тувэ Янсан. Даведаліся,калі можна чакаць рэшту кніг пра мумітроляў па-беларуску.