- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
20 кастрычніка (серада) а 19.00 адбудзецца "Творчая кухня" з шорт-лістарамі прэміі Гедройця 2021 Сяргеем Абламейкам і Таняй Скарынкінай.
Сяргей Абламейка – доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст. Яго кніга “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” атрымала прэмію Францішка Багушэвіча за найлепшую гістарычную прозу. У этапнай кнізе аўтар па-новаму асэнсаваў працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш чым 200 гадоў.
Таня Скарынкіна – пісьменніца са Смаргоні. Лаўрэатка паэтычнай прэміі Андрэя Белага. У кнізе “Райцэнтр”, якая трапіла ў шорт, аўтарка спрабуе ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, намагаецца вырваць нерасказаныя смаргонскія (і не толькі) гісторыі з цемры забыцця.
Глядзець эфір а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і “Еўрарадыё”.