Творчая рэзідэнцыя для пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вільні
2025-05-10 16:09
Літоўскі саюз пісьменнікаў (Lietuvos rašytojų sąjunga) пры падтрымцы гарадаскіх уладаў запрашае пісьменнікаў і перакладчыкаў на творчую рэзідэнцыю ў Вільні.
Да ўдзелу запрашаюцца літаратары (пісьменнікі і перакладчыкі). Перавага будзе аддавацца тым, у каго праект звязаны з Літвой або Вільняй. Сама рэзідэнцыя месяцовая, у выпадку запрашэння можна будзе абраць верасень ці кастрычнік 2025 году.
Што прапануецца творцам:
Жыллё ў цэнтры горада
Стыпендыя 1500 EUR
Пакрыццё транспартных выдаткаў
Магчымасць працаваць над літаратурным праектам у спакойнай атмасферы
Дэдлайн на падачу 27 траўня.
Больш інфармацыі пра тое, як падаць заяўку, даведацца
ТУТ.