- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права на роўнасць, на тое, што беларусы ў Польшчы – не маргінальная справа. У кнізе змешчаны гістарычны рыс, паказваючы працэс развіцця беларускай літаратуры на тэрыторыі польскамоўнай дзяржавы. Змешчаны нарысы пра жыццё і творчасць пісьменнікаў, якія спрычыніліся да развіцця беларускай літаратуры, якія стварылі літаратурнае аб'яднанне Белавежа, якія сваёй працай надалей шыраць беларускае слова і беларускую культуры ва ўсёй Польшчы. Уладзімір Паўлючук, Надзея Артымовіч, Васіль Петручук – гэта толькі адсотак тых, хто кожным сваім словам даказвае першаякаснасць беларусаў, як нацыі, роўнасць беларусаў, як грамадзян Польшчы.