- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхары Беларусі славяцца сярод іншых народаў не толькі сваёй працавітасцю, але і добразычлівасцю, гасціннасцю, ветлівасцю, добрымі адносінамі да слабых, няўдалых. Тут з павагай адносяцца да старэйшых. Мужчыны і хлопцы клапоцяцца аб жанчынах, дзяўчатах, заўсёды гатовыя дапамагчы ім у кожнай справе. Суседнія народы лічаць беларусаў памяркоўнымі, сціплымі, спакойнымі людзьмі, якія нікога не пакрыўдзяць, не абразяць, не сварацца і не варагуюць з іншымі, калі няма на гэта сур'ёзных падстаў. I гэта вельмі радасна, што ты жывеш сярод такіх слаўных, добрых людзей. (фрагмент)