- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У памяць аб трагедыі 26 красавіка ў 21:00 мастоўскія актывісты запалілі сьвечкі памяці аб трагедыі, якая адбылася 26 красавіка 1986 году. Імі было ўсталявана каля 10 сьвечак непадалёку ад перакрыжаваньня, ўто знаходзіцца на выезьдзе з Мастоў у кірунку Масты Правыя. Асноўнай мэтай акцыі было прыцягненьне ўвагі грамадзян да праблемаў пацярпелых ад чарнобыльскай трагедыі. Нягледзячы на тое, што Мастоўскі раён радыяцыя не закранула й таму, на першы погляд, гэтая праблема не датычыцца жыхароў гораду, аднак у Мастах ёсьць цэлы мікрараён перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў, лёс якія зьмяніла гэтая экалягічная катастрофа.