У Беларусі — больш за 900 палітвязьняў
2021-12-06 15:25
Агулам па стане на 3 сьнежня незаконна за кратамі ўтрымліваюцца 907 актывістаў і выпадковых людзей.
6 сьнежня праваабаронцы
прызналі палітычнымі заняволенымі яшчэ
12 чалавек.
Гэта Ірына Радзькова,
Мікіта Кунтыш,
Валерый Казей,
Арцём Грыб,
Сяргей Ключанскі,
Гаянэ Ахціян,
Дзьмітрый Горбач,
Вікторыя Ганчарова,
Ігар Пазнякоў,
Алена Ягорычава,
Анастасія Пацехіна,
Аляксандр Шышко.
Такім чынам агульная колькасць палітзьняволеных у Беларусі склала 907.
Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а названых фігурантаў крымінальных спраў — палітзьняволенымі.