У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі
2024-02-02 17:32
Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў.
Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і вышэйшых навучальных устаноў, паведамляе
Наша Ніва.
«На мінулым тыдні адбылася вельмі важная падзея, якая тычыцца падпісання дакументаў аб стварэнні расійска-беларускай камісіі па гісторыі. Два складнікі: гэта наша расійская міжведамасная камісія па гістарычнай асвеце, якую ўзначальвае памочнік прэзідэнта Мядзінскі, і, адпаведна, Рэспубліканскі савет па гістарычнай палітыцы, які ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Важна, што мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ», – расказаў Грызлоў.
Ён растлумачыў, што «гэтая тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі».
«І цяпер мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання», – заявіў расійскі пасол Грызлоў.
ав/Наша Ніва