У Беларусі прыкметы грамадзянскай вайны
2020-08-12 17:20
Тое, што адбываецца ў Беларусі, мае прыкметы грамадзянскае вайны. Такую ацэнку падзеям дае палітычны агглядальнік Валер Карбалевіч.
– Сапраўды, элементы грамадзянскай вайны прысутнічаюць, але з іншага боку можна сказаць, што гэта востры палітычны крызіс, прычым пратэсты вельмі шырокія, не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Па-другое, вось другі дзень паказаў, што пратэсты радыкалізуюцца, канфлікты і бойкі паміж сілавымі структурамі і людзьмі, якія выходзяць на вуліцы.
На думку эксперта, пратэст нікім не ўзначальваецца, ён стыхійны. Таму ўладам няма каго арыштоўваць з арганізатараў. Але і няма з кім весці перамовы, калі ўзнікне такая патрэба:
– У гэтай сітуацыі неяк дзіўна паводзяць сябе лідары зарэгістраваных палітычных партый. Павінны б былі выступіць з нейкай заявай, прапанаваць выйсце, ці нейкія вядомыя прадстаўнікі інтэлігенцыі. Але ўсе маўчаць.
Патэнцыйна ў Беларусі можа стварыцца сітуацыя дзвюхуладдзя, але пакуль застаецца праблема з лідарствам. Валер Карбалевіч нагадвае, што асноўныя лідэры апазіцыі сядзяць у турме, а створаны падчас выбарчай кампаніі «жаночы трыумвірат» Ціханоўскай, Калеснікай і Цапкалы фактычна распаўся.
Беларускае Радыё Рацыя