be

У беларускасці наш паратунак...

Мікола Гайдук (1931-1998)- асоба і справа

Ідэя ўшанаваць памяць Міколы Гайдука нарадзілася неяк спантанна. 15 снежня 2011 г. на Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку ў рамках „беларускіх чацвяргоў” адбылася сустрэча з прафесарам Міколам Нікалаевым з Санкт-Пецярбурга, загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Расейскай нацыянальнай бібліятэкі, аўтарам кнігі „Беларускі Пецярбург”. Падчас вячэры ў Валянціны і Віктара Шведаў, гартаючы кнігу і слухаючы захапляльных аповедаў нашага госця пра беларусаў у Пецярбурзе ў кампаніі з гаспадарамі, Гражынай і Віктарам Міхеямі, Алегам Латышонкам размаўлялі мы таксама пра беларускі Беласток і носьбітаў беларускай культуры ў ім. I так паўстала думка ўшанаваць памяць Міколы Гайдука. Нагода была не абы якая — набліжаўся 2013 г., а паводле афіцыйных звестак у тым жа годзе прыпадалі б 80 угодкі ад нараджэння Міколы Гайдука! (Уступнае слова, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва, Кафедра беларускай культуры Універсітэт у Беластоку
  • Месца выхаду: Міхалова - Бельск Падляшскі - Беласток
  • Дата выхаду: 2013
  • Рэдактар: Глагоўская Лена
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва, Кафедра беларускай культуры Універсітэт у Беластоку
  • Памеры: 250 с.
  • ISBN: 978-83-62857-12-8
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3100, 3667
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org