У беларускай прэсе міжваеннага часу было шмат карэспандэнцыяў з Беласточчыны
2022-02-03 11:54
Пра гэта распавядае краязнаўца з Беларусі Кастусь Шыталь.
Кастусь Шыталь – вядомы краязнавец з Докшыцкага раёну, што на поўначы Беларусі. Некалькі месяцаў таму жыццёвая сітуацыя прымусіла яго выехаць з Беларусі. Ён трапіў у Беласток, але пры гэтым не спыніў сваёй працы над даследаваннем гісторыі Докшыцкага раёну, Глыбоччыны, ці шырэй – гістарычнай Віленшчыны.
Кастусь пацікавіўся таксама сувязямі гэтай часткі Беларусі з Беласточчынай. І аказалася, што ў беларускай прэсе, якая выходзіла ў Вільні ў міжваенны час, было шмат карэспандэнцыяў, нататак ці артыкулаў менавіта з Беласточчыны.
слухайце аўдыё