У Беларускім хабе ў Беластоку паказалі святочны спектакль «Маленькая чэмпіёнка»
2023-12-25 18:28
Шмат калядных цудаў-дзівосаў і песняў, якія можна выконваць усёй сям'ёй.
«Маленькая чэмпіёнка» – гэта музычны, анімацыйны мультфільм пра прыгоды дзяўчынкі Ніны, чэмпіёнкі па ўсім на свеце. Разам са сваімі сябрамі Ніна перамагае снежнага Велікана, уцякае ад цара Ірада і паспрабуе выратаваць калядныя святы. У спектаклі шмат цудаў-дзівосаў і песняў, якія можна выконваць усёй сямʼёй. Гуляюць тут і дзеці, і дарослыя. Пра цудоўны свет калядаў і захапляльную гісторыю пра дзяўчынку Ніну распавядаюць Андрусь Такінданг і Аквалерыя.
Дарослых і дзяцей чакалі песні, забавы, музычнае навагодняе свята.
А з музыкамі Андрусём Такіндангам і Аквалерыяй гутарыла Анна Пятроўская.
Слухайце далучаны гукавы файл.