У Беластоку адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Евай Вежнавец
2024-01-22 17:38
Арганізатары запрашаюць на сустрэчу-знаёмства з пісьменніцай Евай Вежнавец – пераможцай прэміі Гедройця 2021 года, аўтаркай кніг “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”
27 студзеня, субота, 17.00, Хаб “Новая Зямля”, ul.Wyszyńskiego 6A.
У прыязнай атмасферы за кубачкам гарбаты вы зможаце пазнаёміцца з пісьменніцай, пагутарыць, задаць пытанні і, канешне, узяць аўтограф.
Прыносце нешта да кавы ці гарбаты (але не абавязкова).
Арганізатары