У Беластоку адбылася сустрэча з аўтарам кнігі на палдяшскай мове Віктарам Стахвюком
2022-03-19 15:12
“Подых тэмры. Стэжкамі пэрэжытага”- такі загаловак мае найнавейшая кніжка беларускага пісменніка, грамадскага, культурніцкага і палітычнага дзеяча Віктара Стахвюка. Сустрэча з аўтарам і прамоцыя кніжкі адбылася ў пятніцу ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры.
“Выключнасць рамана ў тым, што ён напісаны на гаворцы беларусаў Падляшша”- кажа выдавец і рэдактар кніжкі, старшыня Фонду “Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах” – Дарафей Фёнік: “Мы занялі такую нішу ў літаратуры Падляшскіх беларусаў, якая скажам яшчэ не занятая і маларазвітая. Літаратуры на мове падляшскай, рускай. Думаю, што калі ўжо маем раман і гэта раман такога аб’ёму, то наша падляшская літаратура развіваецца і ідзе ў добрым напрамку”.
Кніжка “Подых тэмры. Стэжкамі пэрэжытага” Віктара Стахвюка, ужо пятая, якая вышла з сэрыі “Літаратура Падляшскіх беларусаў”, выдадзенай Фондам “Музей малой Бацькаўшчыны” у Студзіводах.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток