У Беластоку прайшла чарговая дыскусія на тэму „Шлях да дэмакратыі”
2022-09-02 14:26
У Беластоку прайшла чарговая дыскусія на тэму „Шлях да дэмакратыі”.
Сустрэча прайшла ў чацвер у каворкінгу МостМедыя, а яе госцем быў старшыня Беларускага саюза ў Польшчы – Яўген Вапа. Ён распавёў пра польскі досвед на шляху ад дыктатуры да дэмакратыі, і пра ролю ў гэтым незалежных сродкаў масавай інфармацыі:
– З такіх рэчаў, якія даюць магчымасць, каб дэмакратыя і правы глядзеліся вачыма ўсіх грамадзян і іх інтарэсаў, а не толькі манаполіяў і палітыкаў, гэта менавіта незалежныя медыя, якія могуць даць людзям тую інфармацыю, а не трансляваць толькі тое, што хочуць некаторыя палітыкі і колы бізнесу. Гэта вялікая роля, але гэта вельмі цяжка ў сённяшнім свеце, дзе капітал вырашае пра характар і ўсё тое, што звязана з медыямі.
Дыскусійныя сустрэчы „Шлях да дэмакратыі” адбываюцца ў Беластоку ў каворкінгу МостМедыя, дзе польскія палітыкі, журналісты, медыйныя асобы распавядаюць беларусам пра сваё бачанне і досвед грамадскага і дзяржаўнага шляху да дэмакратыі.
Сустрэчы ладзяцца ў супрацы з фондам „Вакно на Усход”.
Беларускае Радыё Рацыя