У Беластоку прайшлі заняткі школы Беларускай традыцыі
2021-10-26 15:53
Саламяны павук – сімвал шчасця і дабрабыту. Яго вучыліся ствараць дзеткі падчас чарговых заняткаў школы Беларускай традыцыі, што прайшлі ў кавярні лялек у Беластоку.
Майстар-класы вялі Наталля Герасімюк і Анна Нестэрук з Фонду “Яны гэта Мы”. Школу беларускай традыцыі для дзетак беларускай традыцыі ёсць фонд Беларусь 2020.
“Нашай галоўнай мэтай ёсць перш за ўсё інтэграцыя і азнаямленне з народнай традыцыяй” – кажа старшыня фонду Марына Ляшчэўская. „Пазнаёміць адзін з адным, а прынамсі зрабіць так, каб беларускія дзеці ведалі, што такое беларускія традыцыі, мелі з гэтым дачыненне. Каб яны спаткаліся з рознымі прыгожымі рэчамі, якія можна зрабіць сваімі рукамі”.
Чарговыя заняткі ў Нядзельнай школе беларускіх традыцый адбудуцца
14 лістапада.
Анна Шайкоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Беласток