У Беластоку прайшоў фестываль „Усход культур. Іншае вымярэнне”
2022-08-29 18:58
На артыстычных пляцоўках Беластока прайшоў міжкультурны фестываль „Усход культур. Іншае вымярэнне”.
Цягам чатырох фестывальных дзён адбылося больш двух дзясяткаў імпрэз і мерапрыемстваў рознага кшталту. Як напрыклад канцэрты і выставы, так і прэзентацыі і кінапрагляды, а нават і тэматычныя шпацыры па горадзе. Расказвае дырэктарка Беластоцкага асяродка культуры – Гражына Дваракоўская:
– „Усход культур” прайшоў у гарачай атмасферы. Тэмпература каля трыццаці градусаў, а таксама змест праграмы вельмі гарачы: выставы, аўтарскія сустрэчы, фільмы, канцэрты. Усё гэта такі гарачы шматкультурны кацёл у добрым сэнсе. Вельмі часта яшчэ перад заканчэннем фестывалю мы атрымліваем пазітыўныя водгукі ад нашых гледачоў.
„Усход культур” – міжкультурны фестываль, які праходзіць па чарзе ў трох усходніх ваяводствах Польшчы. Спачатку ў Жэшуве, пасля ў Любліне і заканчваецца ў Беластоку. На Падляшшы ён прайшоў у дзясяты раз. Адным з мерапрыемстваў, якое закрывала фестываль, была прэзентацыя кнігі Катажыны Лоза – „Украіна. Сарочка і квашаныя гарбузы”.
Беларускае Радыё Рацыя