У Беластоку прэзентавалі клуб рэканструкцыі “Invictus 1863”
2024-01-23 19:55
У беластоцкім Хабе “Новая Зямля” адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй клубу “Invictus 1863”, які займаецца гістарычнай рэканструкцыяй паўстання 1863 года. Мерапрыемства адбылося ў 161-ую гадавіну паўстання.
Кажуць удзельнікі клуба і госці вечарыны:
– Мы вельмі радыя, што паспелі да гадавіны. Яшчэ тыдзень-два таму здавалася, што не паспеем. Я вельмі рады, што сёння мы зможам паказаць тое, што мы зрабілі.
– Продкі маёй жонкі ўдзельнічалі ў паўстанні. Нашы продкі бароліся з несправядлівасцю за волю народу.
– Мне вельмі падабаецца. Тое, што мне давялося пабачыць і адчуць мне вельмі спадабалася. Нашы хлопцы і Кацярына сапраўдныя малойцы.
– Па людзях бачна, што цікавасць ёсць, вечар атрымаўся.
Клуб “Invictus 1863” стварылі беларусы, якія цікавяцца гісторыяй ды актыўна яе папулярызуюць. Далучыцца да дзейнасці клуба можа кожны. Сустрэчы адбываюцца па панядзелках у хабе “Новая Зямля”.
Беларускае Радыё Рацыя