У доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава трапілі кнігі Kamunikat.org
2025-10-07 21:34
Журы прэміі Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.
У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, тры з іх выдадзены Фондам Kamunikat.org. У доўгім спісе - 20 намінантаў.
Настасся Пазняк — вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024).
Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко — вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы (Мяне няма, 2024).
Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024).
Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» — вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры»
Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024).
Маша Мароз, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024).
Артур Вакараў — вокладка кнігі
«Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024).
Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024).
Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска — вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна).
Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024).
Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024).
Ала Пігальская — вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024).
Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні»
Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024).
Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024).
Воля Кузьміч — вокладка кнігі «Стукі-грукі — што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024).
Марыя Платонава — вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024).
Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне Няма, 2024).
Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024).
Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig — вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024).
Для таго, каб трапіць у спіс, вокладкі мусілі адпавядаць патрабаванням статута прэміі. Беларускай кнігай лічыцца тая, што адпавядае як мінімум двум з чатырох крытэрыяў:
выдадзена ў беларускім выдавецтве;
напісана беларускім аўтарам;
напісана па-беларуску;
змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.
У выпадку спрэчак рашэнне аб допуску прымаецца большасцю галасоў журы.
Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага
Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну.
Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».
За апошнія гады прэмія адзначыла шэраг таленавітых дызайнераў:
У 2022 годзе ўзнагароду атрымаў Анатоль Лазар за вокладку кнігі «(Не)расстраляныя».
Пераможцамі ў 2023 годзе сталі Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».
У 2024 годзе «Анёла» атрымалі
Святлана Дземідовіч і
Лукаш Левандоўскі за вокладку да паэтычнай кнігі
Насты Кудасавай «Побач».
Абвяшчэнне пераможцы 2025 года адбудзецца ўжо ў кастрычніку. Сачыце за навінамі, наперадзе шмат цікавага!
Фота Беларускі ПЭН