У Кракаве з’явіўся новы беларускі праект “Lastoůski”
2022-08-23 20:59
У Кракаве з’явіўся новы беларускі праект “Lastoůski”.
“Ён аб’ядноўвае адметных беларускіх музыкаў у Польшчы”, – тлумачыць экс-лідар гарадзенскага рок-гурта “Здань” Уладзімір Крумін:
– Нам вельмі хочацца бачыць гэты праект як такі творчы хаб, а не проста гурт. Чаму так адбываецца? Таму што да нас у Кракаў прыехала вельмі шмат таленавітых музыкаў, якія кожны сам па сабе нешта робіць, нешта запісвае. Але найлепшыя вынікі атрымоўваюцца тады, калі некалькі такіх вось асобаў працуюць над нечым адным. Таму менавіта гэтым мы можам патлумачыць стылёвую розніцу кожнага рэлізу.
Днямі
“Lastoůski” прэзентаваў свежую кампазіцыю
“Вогнішча”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя