У красавіку выйдзе кніга Дзяніса Мацешы “Ілюзія”
2024-04-03 22:38
У красавіку мае выйсці дэбютная кніга паэта і драматурга Дзяніса Мацешы з назвай “Ілюзія”. Кніга змяшчае ў сабе вершы і апавяданні, напісаныя ў 2021—2023 гадах.
“Ілюзія — шлях: несканчоны кругазварот уяўных дзеяў, безупынны сон ува сне. Слова здольнае на міг спыніць гэты няўхільны лёт, стварыўшы адбітак у часовай прасторы. Але і яно — Ілюзія“, — тлумачыць назву анатацыя.
У творах няма адказаў на экзістэнцыйныя пытанні. Ёсць толькі спроба дакрануцца да Дхармы скрозь межы дачаснага “Я”.
Дзяніс Мацеша лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса Дзеяслоў у 2021 годзе. Вядзе ўласны паэтычны блог. Жыве ў Менску.