У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках Аляксандр Пашкевіч
2020-08-12 14:26
У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках, — кандыдат гістарычных
навук, супрацоўнік «Нашай Нівы», найінтэлігентнейшы чалавек Аляксандр
Пашкевіч.
Ён як журналіст прысутнічаў на ўчастку для галасавання №103 у школе № 99 Мінска на вуліцы Берута, 13.
Апошняе паведамленне
ад Алеся Пашкевіча прыйшло ў нядзелю а 20.17: «Яўна хочуць прыбраць».
Больш на сувязь ён не выходзіў, на тэлефанаванні не адказваў.
Родныя
і мы не маглі яго знайсці да вечара панядзелка, калі нам далі адказ,
што ён знаходзіцца ў ЦІПе. Заўтра яго маюць судзіць за «хуліганства»,
паведамілі нам у МУС. Нібыта ён «чапляўся да людзей».
Кожнаму, хто ведае Алеся, выдатнага беларускага гісторыка сучаснасці, ясна, што гэта нахабная мана.
Толькі
аднаму з карэспандэнтаў НН дазволілі прысутнічаць на падліку галасоў,
усе астатнія былі выдаленыя з участкаў. Што характэрна, на тых самых
участках былі не дапушчаныя да назірання за падлікам галасоў і
незалежныя назіральнікі.
На адзіным участку, дзе карэспандэнт Нашай Нівы прысутнічаў на падліку, а камісія дзейнічала празрыста — гэта ўчастак нумар 26 у Копішчы пад Мінскам — Ціханоўская набрала 2341, Лукашэнка — 132 галасы.
Аляксандр
Пашкевіч таксама сябра Праграмнай Рады Фонду Kamunikat.org.