У наступным інтэлектуальным клюбе Алексіевіч — Снайдэр і Портнікаў пра шлях да няволі
2021-11-07 13:35
8 лістапада, у 19:00 па Менску — новае онлайн-пасяджэньне інтэлектуальнага клюбу Святланы Алексіевіч. Тэма пасяджэньня — шлях да няволі.
Сьпікеры сустрэчы
амэрыканскі гісторык, прафэсар Ейльскага ўнівэрсытэту, аўтар кніг «Крывавыя землі: Эўропа паміж Гітлерам і Сталіным» і «Шлях да няволі» Тымаці Снайдэр.
украінскі журналіст, публіцыст, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Портнікаў.
Адкрые пасяджэньне пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч.