У Паліны і Андрэя Шарэндаў канфіскавалі практычна ўсю маёмасць
2020-06-03 19:53
Канфіскацыя маёмасці ў Паліны і Андрэя Шарэндаў адбылася менавіта за адкрытую дэманстрацыю падтрымкі Святланы Ціханоўскай.
У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Ён адзначыў, што актывісты мелі непакрытыя штрафы яшчэ з парламенцкай кампаніі, але судовыя выканаўцы вырашылі прыгадаць запазычанасці менавіта цяпер, калі на вуліцы выйшлі тысячы людзей:
– Наколькі я памятаю, гэты штраф яшчэ з лістапада за ўдзел у грамадскім жыцці краіны. Гэта штраф у памеры 1402 рублёў 50 капеек. Першапачаткова была пастанова на 3-га чэрвеня, але чамусьці яны прыйшлі 1-га, і прынеслі паперу. Але маё глыбокае перакананне, што гэты візіт і перанос даты звязаны са зборам подпісаў у нядзелю за Святлану Ціханоўскую.
З дому Шарэндаў былі канфіскаваныя літаральна ўсе рэчы — ад пральнай машыны да гадзінніка. Усё ацанілі прыкладна ў 450 рублёў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце