У Польшчы стартуе польска-беларуская школа перакладу «Słowa na Słowa»
2025-10-01 16:59
Цэнтр імя Ежы Мерошэўскага 8 кастрычніка абвяшчае набор у Polsko-Białoruska Szkoła Przekładu «Słowa na Słowa» — унікальную адукацыйную праграму для пачаткоўцаў перакладчыкаў і перакладчыц беларускай літаратуры на польскую мову.
Школа мае не толькі адукацыйны, але і культурны характар. Удзельнікі пройдуць інтэнсіўныя майстар-класы з вядомымі экспертамі, а вынікам працы стане анталогія сучасных беларускіх апавяданняў у польскім перакладзе.
Арганізатары асабліва зацікаўленыя, каб інфармацыя пра набор дайшла да шырокага кола людзей, якія цікавяцца беларускай культурай і літаратурай: студэнтаў, выкладчыкаў, творцаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы.
Крытэрыі ўдзелу:
падрыхтаваць узор перакладу — 2 старонкі нявыдаванага раней літаратурнага тэксту з беларускай на польскую (з арыгіналам);
запоўніць анлайн-форму (спасылка будзе даступная падчас пачатку набору).