У Саколі беларускай песняй спынілі дождж і завяршылі купальскі цыкл фестываляў
2022-07-10 14:07
У вёсцы Саколі ля Міхалова прайшоў фінальны Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, дзе большасць праграмы склалі выканаўцы фальклору з Беларусі.
Пра важнасць свята разважае практыкуючы этнограф і выкладчыца Ірына Мазюк, якая правяла спеўныя лекцыі і нават паказала, як здаўна песнямі беларускі разганялі непагадзь:
– Людзі пачынаюць размаўляць пра сваю прыналежнасць да тутэйшай культуры, пра сваю прыналежнасць да праваслаўя. Заўсёды ідзе размова паміж старэйшымі людзьмі аб гэтым – ад моладзі я не чула, каб яны такія праблемы абмяркоўвалі. Я ведаю, што людзі вельмі часта ўзгадваюць пра тое, што ў іх дзядэк быў беларусам ці баба.
На фестывалі
SONCAHRAJ таксама выступілі беларускія гурты
ASTROŪNA (Астроўна),
GUDA (Гуда) і
KRIWI (Крыві), якія прадставілі свае ўжо вядомыя і новыя песні,заснаваныя на сабраным у Беларусі народным фальклоры. Завяршыўся фестываль Купальскім вогнішчам.