У Варшаве адбудзецца фолк-канцэрт удзельнікаў арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў»
2022-04-27 20:53
29 красавіка ў Варшаве адбудзецца фолк-канцэрт удзельнікаў арт-рэзідэнцыі «Дом Творцаў». Арганізатары абяцаюць цікавую і насычаную праграму.
Сярод выступоўцаў – музыкі з Беларусі, Украіны і Польшчы: гурты “Javaryna”, “Lity Taler”, Марыся Тульжанкова, Сяржук Герасімовіч і іншыя.
Імпрэза стане вынікам навучання ў арт-рэзідэнцыі, якое працягвалася 3 тыдні. За гэты час удзельнікі паспелі атрымаць рознабаковы цікавы досвед.
Пра тое, чым былі напоўненыя іх дні, распавяла беларуская музыка, чалец арт-рэзідэнцыі Святлана:
– Тут ёсць і наведванне розных цікавых варшаўскіх музеяў. Была ў праграме наведванне і этнаграфічнага музея і музея Фрыдэрыка Шапэна. Плюс гэта майстар-класы, лекцыі розных спецыялістаў беларускага фальклору і не толькі беларускага. Плюс сумесныя спевы. І мы спадяемся, што зможам прадставіць нейкі вынік падчас арт-рэзідэнцыі. Для ўдзельнікаў напісаны адмысловы музычны твор кампазітарам Пятром Дорашам.
Уваход на выніковы канцэрт удзельнікаў арт-рэзідэнцыі будзе вольны, але патрэбная
папярэдняя рэгістрацыя.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя