У Варшаве адбываецца канцэрт «Салідарныя з Беларуссю»
2020-09-26 21:08
26 верасня на Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa) – самай маштабнай пляцоўцы ў краіне – адбудзецца канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці "Салідарныя з Беларуссю" ("Solidarni z Białorusią").
На сцэну выйдуць NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, "Петля Пристрастия", а таксама сапраўдныя зоркі польскай музычнай эстрады.