У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі
2022-07-18 21:45
У нядзелю 17 ліпеня ў Варшаве па вуліцы Фоксаль, 11 (Foksal 11) быў адкрыты Музей Вольнай Беларусі.
Пры нагодзе адбыліся канцэрты беларускіх музыкаў, майстар-класы для дзяцей і кірмаш беларускіх кніг. Таксама ўспаміналі пратэсты і рэпрэсіі 2020 году.
Галоўнай падзеяй было адкрыццё выставы беларускага мастака Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі».
Як гаворыць каардынатарка стварэння Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская на гэты момант будзе ён выконваць ролю, хутчэй за ўсё, прасторы, у якой будуць адбывацца беларускія культурныя імпрэзы. Частка экспанатаў ужо сабраная і надалей яны будуць збірацца.
Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка
Фота аўтара