У Варшаве прайшла акцыя памяці Вітольда Ашурка
2022-05-23 13:57
Беларуская дэмакратычная грамадскасць правяла акцыю памяці ў Варшаве па закатаванаму ў турэмных засценках Вітольду Ашурку.
Удзельнікі акцыі з жоўтымі нашыўкамі на адзенні гаварылі не толькі пра Ашурка, а таксама пра тых, каго катуюць у беларускіх турмах, кажа сяброўка Вітольда Вольга Лісіца з Ліды, якая зараз жыве і працуе ў шасцістах кіламетрах ад Варшавы, ва Уладыславове:
– Прыехалі спецыяльна ў Варшаву, каб аддаць даніну памяці нашаму земляку, майму асабістаму сябру і вельмі харошаму, годнаму чалавеку, годнаму беларусу.
– Я Анна Канавалава, у мяне два палітвязня. Тоня прыходзіць на відэазванок, на ёй жоўтая бірка. Асобы з жоўтымі біркамі не могуць перасоўвацца, як усе вязні. Ім недаступная спартзала, куды часамі можна схадзіць, царква. Бібліятэка даступная, але недаступныя ўсе тыя кнігі, якія бяруць іншыя вязні.
Арганізатары акцыі нагадалі прысутным пра лісты ды іншую падтрымку для палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя