У Варшаве прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам
2022-06-14 16:07
У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла вечарына салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам. Яе арганізавалі сябры суполкі партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у Варшаве.
На вечарыну прыйшло каля 20 чалавек.
Сярод удзельнікаў ксёндз Вячаслаў Барок, душпастар каталікоў у Варшаве. Ён выказаў словы салідарнасці з Паўлам:
– Павел Севярынец ён не толькі палітык, ён таксама блізкі мне па духу, як хрысціянін. Ён вернік Праваслаўнай царквы, які мае шырокія погляды на жыццё і веру.
Актывістка БХД Алена Янушкоўская:
– Каб у нас такія людзі былі на чале апазіцыйнай дзейнасці ці наогул дзяржавы, то мы былі б у „шакаладзе”.
Актывістка Таісія Кабанчук:
– Ён рабіў усё дзеля кожнага чалавека.
Павел Севярынец – апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік, асуджаны рэжымам за так званы “удзел у масавых беспарадках” на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў затрыманы больш за два гады таму.
Беларускае Радыё Рацыя