- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднайменны праект будзе ўшаноўваць ваенныя намаганні польскіх узброеных сіл падчас Другой сусветнай вайны і лёс польскага мірнага насельніцтва.
18 сакавіка ў Каралеўскім замку ў Варшаве пройдзе вернісаж выставы «Шляхі надзеі. Адысея свабоды», якая распачне аднайменны адукацыйны праект.
Праект «Шляхі надзеі. Адысея свабоды», запланаваны на 2022–2025 гады, будзе ўшаноўваць ваенныя намаганні польскіх узброеных сіл падчас Другой сусветнай вайны і лёс польскага мірнага насельніцтва, якое было вымушана вандраваць па свеце.
Праект ахопіць дзясяткі краін на некалькіх кантынентах, дзе будзе прадстаўлена выстава, якая складаецца з дзвюх частак: агульнай пра адысею палякаў падчас Другой сусветнай вайны і мясцовай, прысвечанай гісторыі палякаў у той ці іншай краіне або рэгіёне.
Праект будзе суправаджацца шэрагам навуковых і асветніцкіх мерапрыемстваў, у т.л выданнем кніг, навучальных матэрыялаў, арганізацыяй канцэртаў, конкурсаў, сустрэч і навуковых канферэнцый. Важнымі элементамі праекта з'яўляецца пошук сведчанняў блукання палякаў падчас вайны: фотаздымкі, дакументы, справаздачы, аднаўленне забытых месцаў памяці – дошак, помнікаў і могілак, раскіданых па ўсім свеце.
ав